Паведамленне для прэсы, 18.12.2007
Скандынаўская экалагічная інвестыцыйная карпарацыя NEFCO ўкладвае 1,65 мільёна еўра ў біяэнергетычны праект на Беларусі. Плануемы праект будзе ажыццяўляцца сіламі шведскай кампаніі Rindi Energi Ab і беларускага прадпрыемства Гродна ПЛХА.
Энергетычная кампанія Rindi Energi ўжо даўно валодае дзьвюмя цеплавымі энергетычнымі ўстаноўкамі ва Ўсходняй Польшчы, якія працуюць на дравах. Гэты праект для NEFCO будзе першай інвестыцыяй у аднаўляемыя крыніцы энергіі на Беларусі.
Мэтай гэтага праекта з’яўляецца вытворчасць драўлянай дранкі з драўніны і адыходаў лясной прамысловасці FSC-сертыфікаваных лясоў, якія можна знайсці ў заходняй частцы Гродзенскай вобласці Беларусі. Драўляную дранку плануецца выкарыстоўваць ў польскай Гайноўцы на цеплавой энергетычнай устаноўцы, якая належыць кампаніі Rindipol. Гэта кампанія ў Польшчы з’яўляецца супольнай уласнасцю карпарацыі NEFCO і энергетычнай шведскай кампаніі Rindi Energi.
На пачатковай стадыі праекта плануецца вырабляць, як мінімум, 130000 кубічных метраў драўлянай дранкі. Дзякуючы гэтаму праекту вобласць можа часткова адмовіцца ад ужывання вугалю і газу і вызваліцца ад такой залежнасці, наступствам чаго будзе зніжэнне выкідаў у атмасферу самае меньшае на 35400 тон у год.
Агульная плошча лясоў на Беларусі складае 7,8 мільёна гектараў. Паводле звестак Міністэрства лясной гаспадаркі гадавы прырост лясоў складае прыкладна 27 мільёнаў кубічных метраў.
Скандынаўская экалагічная інвестыцыйная карпарацыя NEFCO – гэта міжнародная інвестыцыйная карпарацыя, штаб-кватэра якой знаходзіцца ў Хельсінкі. Карпарацыя NEFCO была заснаваная ў 1990 годзе ў адпаведнасьці з пастановамі ўрадаў Даніі, Ісландыі, Нарвегіі, Швецыі і Фінляндыі. Мэтай карпарацыі NEFCO з’яўляецца ўдзел у інвестыцыях пры ажыццяўленні затратных экапраектаў на тэрыторыях Ўсходняй Еўропы, блізкіх да Скандынавіі.
Дадатковая інфармацыя:
Торбен Віндэлёв, віцэ-прэзідэнт, NEFCO, тэл. +358 50 520 72 59
Мікаэл Сьёвалл, начальнік аддзела інфармацыі, NEFCO, тэл. +358 50 3535 045





